Чытаю ў «Беларусі сегодня», што вылучэньне Шушкевіча — гэта «самы нясьмешны анэкдот». А ў чым анэкдот, прабачце?

Вось літоўцы пераабралі 78-гадовага Адамкуса і вельмі задаволеныя. Прынамсі, тэндэры на сотавую сувязь там выйграюць ня тыя кампаніі, дзе працуе нечы сын.

Да выбараў яшчэ два гады, а дзяржаўныя СМІ ўжо з усіх цэбраў ліюць бруд на патэнцыйных апанэнтаў Лукашэнкі. Пра дэмакратычныя партыі ў «Беларусі сегодня» згадаюць толькі тады, калі якісьці дробны партыец з гучным грукатам пустое бочкі ўчыніць скандал.

Я быў на радзіме ў Воранаве перад выбарамі мінулага году. І трапілася мне ўлётка тамтэйшага кандыдата. Аляксандар Мілінкевіч — кандыдат фізыка-матэматычных навук, валодае пяцьцю мовамі, мае досьвед працы ў выканаўчых структурах. Вывучаў пытаньні эканомікі, дзяржаўнага будаўніцтва, правоў чалавека ў Нямеччыне, Галяндыі, Бэльгіі ды Польшчы. Праграма разумная, спакойная. Чаму такім, як Мілінкевіч, ніколі не даюць слова на АНТ? Чаму эфір запоўнены падпяваламі?

Андрэй Замарона, Гомель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0