Грамадства4242

«Можа, праўда, жыве Беларусь?» Моладзь на Віцебшчыне ўпарадкавала закінутую культурную каштоўнасць

Тое, што адбылося ў мястэчку Лужкі Шаркоўшчынскага раёна, ёсць добрым прыкладам для пераймання. Чым бясконца ныць, што дзяржава не клапоціцца пра помнікі мінуўшчыны, — вазьмі і сам спарадкуй.

«Ёсць у нас у Лужках, на рацэ Мнюце, млын, пабудаваны графам Зіберг-Плятэрам у пачатку ХХ стагоддзя. Грунтоўнае, здаровае яшчэ збудаванне. Працаваў гэты млын аж да пачатку 90-х гадоў. Чаго там толькі не рабілі. І муку, вядома, малолі, і крупы дралі, і воўну часалі, і шчапу для дахаў выраблялі, — піша ў фэйсбуку Алёна Лапацкая. — Але не стаяць на месцы тэхналогіі і стала неактуальнай такая вытворчасць. Зачынілі млын…

Дакладней, расчынілі «на ўсю пяту». Заходзь, хто хоча, рабі, што хочаш. Хоць вельмі небяспечнай можа быць такая экскурсія: і канструкцыя такая, што функцыянальных адтулін у падлозе хапае, і час зрабіў сваю справу, скарыстаўшыся ападкамі ды «несумленным»дахам, які гэтыя ападкі прапускае.

Карацей, павешалі на сцяну таблічку «Гісторыка-культурная каштоўнасць» ды і забыліся пра яе. У гістарычнай сумнявацца не прыходзіцца, ды і ў культурнай таксама. Па ўсім відаць не адно там «культурнае марапрыемства» адбылося. Бутэлек, пакетаў, пачак ад цыгарэт і іншай такой каштоўнасці хоць граблямі грабі.

Менавіта гэта і прапанаваў зрабіць наш сёлетні выпускнік Андрэй Бойка. «Сорамна», - кажа, «і душа баліць». Кінулі мы кліч у ВК. Сабралася нас 7 чалавек. Смецце прыбралі, млын вакол абкасілі і ўспаміны дзяцінства ад мясцовай жанчыны паслухалі.

Аказваецца, не толькі нам душа баліць… Завяршылі сваё мерапрыемства вогнішчам з печанай бульбай. Дзень прайшоў не марна. А галоўнае, што надзея мая ажыла. Не ўсім усё роўна! Ёсць моладзь, якая хоча захаваць спадчыну і ведае сэнс слоў гісторыка-культурная каштоўнасць. Можа, праўда жыве Беларусь?»

Фота з фэйсбука Алёны Лапацкай.

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць