Хакеісты мінскага «Дынама» 3 снежня ў чарговай сустрэчы КХЛ на выездзе выйгралі ў «Югры» з Ханты-Мансійска — 7:5 (3:2, 2:2, 2:1).

Пасля 31 гульні «Дынама» з 38 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е — у Заходняй канферэнцыі і 20-е — у агульнай табліцы. Каманда атрымала 8 перамог у асноўны час, 4 — у авертайме, 1 — па булітах, пацярпела 1 паражэнне па булітах, 3 — у авертайме і 14 — у асноўны час, закінула 74 і прапусціла 99 шайбаў.

Лепшыя бамбардзіры «Дынама» (гол+пас): Цім Стэплтан — 24 (15+9), Тэему Лайне — 22 (13+9), Джэф Плат — 18 (7+11), Коры Мёрфі — 17 (2+15), Збынек Іргл — 16 (7+9), Андрэй Стась — 13 (4+9).

Наступныя дзве сустрэчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 5 снежня — з «Авангардам» (Омск), 7-га — з «Барысам» (Астана).

Затым каманду чакае шасціматчавая дамашняя серыя
: 9 снежня — з рыжскім «Дынама», 19-га — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 22-га — з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га — з данецкім «Данбасам», 29-га — з маскоўскім «Спартаком», 3 студзеня — ізноў з рыжскім «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?