Надвор'е1212

-13, -15, -18, -25... Ад панядзелка маразы будуць штодня мацнець

Наступны тыдзень будзе небяспечна сцюдзёным. Варта падрыхтаваць транспарт і дзяцей.

Далейшае ўзмацненне маразоў абяцаюць сіноптыкі. У панядзелак у Мінску да мінус 13, у Віцебску — да мінус 15. Прычым гэта з вятрыскам, які будзе зніжаць камфортнасць як да мінус 20.

Наступныя дні будзе яшчэ халаднейшымі. У Мінску ў аўторак і сераду да мінус 16 уначы, мінус 14 удзень.

А пад наступныя выхадныя тэмпературы апусцяцца да мінус 21—26 ва ўсёй краіне. Балазе, завірухі суцішацца.

Ад серады маразы накрыюць таксама захад краіны: Брэст і Гродна, дзе пакуль трымаюцца мяккія тэмпературы.

Варта падрыхтаваць транспарт, быць гатовымі да таго, што машыны могуць не заводзіцца, а грамадскі транспарт будзе перапоўнены. На дарогах будзе ўзнікаць галалёд. Дзецям варта добра патлумачыць правілы разумных паводзінаў на марозе.

Будуць і радасці: ад аўторка момантамі пачне праглядаць сонца.

А вось на каталіцкае Божае Нараджэнне сіноптыкі чакаюць паўнавартай адлігі з плюсавымі тэмпературамі і ўсімі радасцямі грыпу, якія такія адлігі суправаджаюць.

Каментары12

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае2

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае

Усе навіны →
Усе навіны

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць136

«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам12

Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы18

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў21

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае2

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае

Галоўнае
Усе навіны →