Хрыстос прызямліўся-такі ў Гародні. Праўда, не на Замкавай гары, як плянавалася раней, а на гарадзкім пляжы. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
У Гародні завершыўся скульптурны плэнэр "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" з сэрыі "Легенда зь пяску". Паколькі гарадзенскія ўлады не далі дазволу на мерапрыемства, кіраўнік праекту Генадзь Лойка вырашыў прызямліць свайго Хрыста... на гарадскім пляжы. Каля дваццаці актывістаў працавалі з вадой і пяском амаль двое сутак. Памер скульптуры ў сем разоў большы за чалавечы рост.
Каментары