Імаверна, вуліца Харкаўская.

Імаверна, вуліца Харкаўская.

Плошча Леніна, цяпер — Незалежнасці.

Плошча Леніна, цяпер — Незалежнасці.

Бульвар Талбухіна.

Бульвар Талбухіна.

Старая Няміга. Разбураная ў 1970-я.

Старая Няміга. Разбураная ў 1970-я.

Апошнія гады старой Нямігі.

Апошнія гады старой Нямігі.

Яшчэ адзін кадр з Талбухіна.

Яшчэ адзін кадр з Талбухіна.

Шматпавярховік на Залатой Горцы.

Шматпавярховік на Залатой Горцы.

Вуліца Карла Маркса.

Вуліца Карла Маркса.

Ля вуліцы Карастаянавай.

Ля вуліцы Карастаянавай.

Зянон Пазняк у часы стварэння альбома.

Зянон Пазняк у часы стварэння альбома.

Блогер Darriuss выклаў у інтэрнэт адсканаваныя фота з альбома «Мінск», які выйшаў у 1968 годзе ў выдавецтве «Беларусь».

Усе здымкі ў ім зрабіў малады фатограф Зянон Пазняк.

«Фота добра адлюстроўваюць атмасферу эпохі, калі яны з’явіліся — хрушчоўскай „адлігі“, —

расказвае НН Darriuss, які адабраў 20 найбольш цікавых фота. — Альбом выйшаў у 1968-м, але рыхтаваўся цэлы год, а здымкі былі зробленыя, хутчэй за ўсё, яшчэ раней, на працягу некалькіх гадоў у сярэдзіне 1960-х».

«Гэта яшчэ адліга — гэта новае кіно, новая літаратура, новае мастацтва ўвогуле, і

Зянон, як бадай што і любы іншы судэнт, тым больш у тэатральна-мастацкім інстытуце, не мог не паддацца гэтаму агульнаму настрою,
— кажа Darriuss. — Ён неразрыўна звязаны і з архітэктурай, рамантыкай пабудовы новага свету, новага горада. Да таго ж гэтыя здымкі пацвярджаюць, што Зянон — не проста ікона для адных і пудзіла для іншых, ён звычайны чалавек, якому ў маладосці было ўласціва захапляцца дзяўчынамі, і модай, вучыцца бачыць прыгажосць ва ўсім: і ў старых дамках Нямігі, і ў новых шматпавярховых раёнах на ўскраінах Мінска, а пасля ў меру сіл імкнуцца выказаць свае эмоцыі. Такі падыход мне вельмі блізкі, ён фенаменальна актуальны і цяпер, праз амаль 50 год пасля таго, як былі зробленыя гэтыя кадры.

***

Пазьняк: З альбому пра стары Менск цэнзура зрабіла кнігу пра Менск новы

У інтэрв'ю Радыё Свабода Зянон Пазняк расказаў пра сапраўдныя абставіны падрыхтоўкі альбома «Мінск».

Абламейка: Зянон Станіслававіч, якія мэты вы ставілі тады пры падрыхтоўцы альбому «Мінск»?

Пазьняк:

Я да гэтага альбому падыйшоў вельмі сур’ёзна, бо з 1964 году займаўся старым Менскам. І я паставіў задачу паказаць стары Менск — Нямігу, Верхні горад і тое, што засталося ад Ніжняга рынку.
Я ўсё гэта сфатаграфаваў, і ўсё гэта было здадзена ў выдавецтва «Беларусь». І тут пачалася вялікая вайна, было аж некалькі макетаў, таму што гэты альбом насілі ў ЦК КПБ, і яго там рэзалі. І было што амаль зусім ужо зарэзалі, але потым зноў вярнуліся. І вось тое, што там засталося ад Старога гораду, гэта тое, што ўдалося адваяваць. А фактычна задумка была такая: зрабіць гістарычны Менск.

Абламейка: Блогер пры рэпублікацыі здымкаў з вашага альбому заўважыў, што вас тады, відаць, цікавіла новая архітэктура...

Пазьняк: Што датычыць новай архітэктуры. Безумоўна, такія знакавыя будынкі, больш-менш стылёвыя, якія выяўлялі пэўную эпоху, стыль, я сфатаграфаваў, бо гэта было аблічча таго гораду, і цяпер яно ўжо гістарычнае. Так што думаю, што і ня дарам гэта было зьнятае. Але падыход мой быў такі: галоўнае — паказаць гістарычны Менск. Але гэта калі і ўдалося, то на адзін працэнт ці на паўпрацэнта. Таму што цэнзура была вельмі жорсткая.

Абламейка: Мы ў рэдакцыі зьвярнулі ўвагу на прыгожыя абліччы людзей на менскіх вуліцах, у прыватнасьці дзяўчат...

Пазьняк: Яшчэ тады, апрача старога Менску, мяне цікавілі людзі. Там праявіўся мой такі моладзевы рамантычны погляд на сьвет. Зрэшты, я з гэтым поглядам і цяпер жыву. Тут супярэчнасьці няма. На маю просьбу мне нядаўна зрабілі копіі здымкаў з таго альбома (самой кнігі я ня маю, усё засталося ў Менску) дык я гляджу, што той альбом цяпер пачаў набываць нейкую гістарычную вартасьць. А наконт дзяўчат, дык там яшчэ і не такія прыгожыя былі...Парэзалі ўсё.

Абламейка: А што цэнзуравалі ня толькі старую архітэктуру, але і выявы людзей?

Пазьняк:

Вядома. Наогул, цэнзура была беспрэцэдэнтная. Прымушалі адусюль прыбраць крыжы, напрыклад. У альбоме пра Браслаўшчыну быў здымак партала касьцёлу. Выставілі ўльтыматум: альбо гэтага здымку ня будзе, альбо зарэтушаваць крыж.
Давялося пагадзіцца зарэтушаваць крыж у разэтцы, каб застаўся сам архітэктурны партал. Так вось зьдзекаваліся. Выйсьця не было, трэба было ісьці на такія кампрамісы, каб хоць нешта ўратаваць.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?