Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі распрацавана праграма, якая дазваляе па штрых-кодзе выводзіць інфармацыю пра тавар на экран мабільнага тэлефона.
Гэта спецыяльная праграма размешчана на сайце электронных пашпартоў тавараў epass.by, патлумачыў начальнік упраўлення электронных рэсурсаў НАН Беларусі Яўген Якушкін.
Насамрэч на сайце праграмы ў вольным доступе няма.

Праграма падыходзіць для тэлефонаў з фотакамерай і аперацыйнай сістэмай Android.

«Праграма скануе штрых-код і выводзіць на экран функцыянальнае найменне тавару, яго разнавіднасць, вытворцу, інфармацыю пра сертыфікат адпаведнасці і гігіенічны сертыфікат», —
расказаў Якушкін. У будучыні, адзначыў ён, плануецца ўвесці таксама параметры тэрміну прыгоднасці і легальнасці ўвозу тавару ў краіну.

Цяпер у банку электронных пашпартоў тавараў зарэгістравана больш як 8 млн. тавараў, амаль усе яны беларускай вытворчасці. Аднак стваральнікамі рэсурсу вядуць перамовы з імпарцёрамі і замежных тавараў. Гэтыя тавары правяраюцца пры дапамозе інфармацыі, размешчанай на сайтах Дзяржстандарта і Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, спецыяльная сістэма сочыць за тым, каб адзін і той жа тавар не быў зарэгістраваны двойчы.

Інфармацыя пра тавар падаецца яго вытворцам (іх на рэсурсе ўжо зарэгістравана больш як 4 тысячы) ці імпарцёрам. Прычым, падкрэсліў Якушкін, прадпрыемства рэгіструе тавар яшчэ да яго з’яўлення на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?