Міхаіл Гарбачоў

Міхаіл Гарбачоў

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на заяву экс-прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Апошні, у прыватнасці, заявіў, што Расіі патрэбна новая сістэма кіравання краінай.

«Я не чуў гэтага выступу, але хочацца спадзявацца, што перабудовы ў нас ужо не будзе. У нас дастаткова перабудоваў», — сказаў Пяскоў «Рускай службе навінаў».

Міхаіл Гарбачоў выступіў сёння на «Адкрытай лекцыі», сумесным праекце Цэнтра дакументальнага кіно і РІА Навіны. Ён выказаў меркаванне, што перабудова ў краіне спынілася, а палітыка ператварылася ў імітацыю.

«Цяпер мы дайшлі да такога этапу, што абарвалі перабудову. Палітыка ўсё больш ператвараецца ў імітацыю. Нам патрэбна новая сістэма кіравання краінай», — сказаў Міхаіл Гарбачоў.
У прыватнасці, на яго думку, «трэба, каб былі выбары, а не іх імітацыя».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?