Цягам трох тыдняў у продажы з’явяцца чатыры наступныя кнігі з серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры».
Заснавальнік серыі Анатоль Тарас кажа, што найлепш кнігі серыі прадаюцца не ў кнігарнях, а ў гандлёвых цэнтрах.

«Я мяркую, што гэта адбываецца так. — кажа спадар Тарас. — Муж з жонкай прыходзіць у краму па ежу, і пакуль жонка абірае прадукты, ён глядзіць іншыя тавары, у тым ліку кнігі, таму і цікавасць да нашых выданняў у гандлёвых цэнтрах выйшэйшая. Асабліва ў рэгіёнах».

Наступнымі ў серыі выйдуць:

Напалеон Орда (аўтар — Вітаўт Чаропка)

Цётка (аўтар — Алесь Марціновіч)

Карусь Каганец (аўтар — Алесь Пашкевіч)

Мечыслаў Карловіч (аўтар — Ірына Шумская)

«Ва ўсіх кнігах будзе, як і планавалася, 64 старонкі. — кажа спадар Тарас. — Але ў кніжцы пра Орду будзе 23 старонкі ілюстрацый, кожная памерам на старонку, а ў кнізе пра Каганца толькі дзесяць невялікіх. Цягам года выйдзе яшчэ як мінімум пяць кніг з серыі».

У серыі ўжо выйшлі кнігі, прысвечаныя Міхаілу Андрыёлі, Мітрафану Доўнар-Запольскаму і Фларыяну Ждановічу.

Па словах Анатоля Тараса,

у серыі будуць выходзіць кнігі, прысвечаныя дзеячам культуры XIX — XX cтагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі.
Гэта людзі, якія працавалі на Беларусі ўсё жыццё або значную частку жыцця.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?