17 красавіка стаўка рэфінансавання зніжаецца на 1,5 працэнтнага пункта, да 27% гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка.

"Фактычнае і чаканае далейшае запавольванне інфляцыйных працэсаў на фоне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі і ўстойлівай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку дазволіла працягнуць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання", — паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

У сакавіку 2013 года прырост спажывецкіх цэн зменшыўся да 1,1%, пры гэтым базавая інфляцыя склала 0,6%, што абумоўлівае дастаткова высокі станоўчы ўзровень рэальных працэнтных ставак у эканоміцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?