Учора з’явілася інфармацыя, што футбалісты «Гомеля» адмовіліся ад таго, каб прозвішчы на іх майках пісаліся на беларускай мове.

Такі адказ прыйшоў грамадскаму актывісту Ігара Случаку. Адказ за подпісам дырэктара клуба Яўгена Пабалаўца змяшчаў тлумачэнне, што самі футбалісты выказаліся за рускую мову. Такое рашэнне гульцоў агучыў галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў. Таксама за рускую нібыта і спонсары каманды.

А вось кіраўніцтва «Гомеля» і балельшчыкі за беларускую мову. На старонцы заўзятараў клуба «Укантакце» за беларускую прагаласавала больш за 70% наведвальнікаў.
Мы вырашылі патэлефанаваць гульцам «Гомеля», каб даведацца, чаму яны выказаліся за расейскую, а не беларускую мову.

Найбольш дасведвачаны футбаліст «зялёна-белых» Генадзь Блізнюк зараз знаходзіцца на лячэнні ў Мінску.

«Нават не ведаю, як гэта каментаваць. Асабіста я ні ў якім галасаванні не ўдзельнічаў.
Але цяпер я не ў Гомелі. Ну, можа, сапраўды большасць захацела, каб было па-расейску. Патэлефануйце капітану Сяргею Канцавому».

Слухаемся парады, набіраем нумар Сяргея.

«Сам толькі што прачытаў гэтую навіну ў інтэрнэце. Скажу адно, што ў нас ніхто пра гэта не пытаўся».
«Наша Ніва»: А калі б спыталіся, то што адказалі?
СК: Мне неяк ўсё адно, на якой мове будзе напісана на майцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?