Аляксандр Лукашэнка 8 мая 2013 года падпісаў Указ № 217 "Аб удасканаленні сістэмы Следчага камітэта».
Дакументам прадугледжана аб'яднанне раённых аддзелаў Следчага камітэта ў Віцебску і Гомелі ў адпаведныя гарадскія аддзелы Следчага камітэта.
З 1 студзеня 2013 г. на базе 19 тэрытарыяльных аддзелаў Следчага камітэта функцыянуюць 8 гарадскіх і міжраённых аддзелаў (Баранавічы, Брэст, Бабруйск, Гродна, Магілёў, Пінск, Полацк і Орша). З прыняццем гэтага Указа завяршаецца рэарганізацыя тэрытарыяльных падраздзяленняў Следчага камітэта ў абласных цэнтрах і гарадах абласнога падпарадкавання.
Дадзеная рэарганізацыя накіравана на аптымізацыю колькасці следчых падраздзяленняў і павышэнне эфектыўнасці іх працы.
0
0
0
0
0
0