Паліцыянты ў Нідэрландах. Фота: pixabay

Паліцыянты ў Нідэрландах. Фота: pixabay

Як паведамляе нідэрландскае агенцтва RTV Oost, у горадзе Дэвентэр паліцыя затрымала мужчыну з Беларусі, які параніў нажом аднаго мясцовага жыхара і двух замежнікаў падчас бойкі. 

Паводле агенцтва, у суботу ўвечары 15 чэрвеня ў паліцыю паступіла паведамленне аб панажоўшчыне ў адной транспартнай кампаніі Дэвентэра. Прыбыўшы на месца, паліцыянты знайшлі трох чалавек з лёгкімі раненнямі. Гэта былі 43-гадовы мужчына з Дэвентэра і двое іншаземцаў (38 і 46 гадоў). 

Падазраваны ў злачынстве да моманту прыбыцця паліцыі ўжо ўцёк з месца здарэння. Пазней увечары ён усё ж быў затрыманы і змешчаны пад варту. Ім аказаўся 44-гадовы мужчына з Беларусі, чые матывы цяпер высвятляе следства.

Асноўная версія здарэння — гэта сварка, якая папярэднічала бойцы. Ужо былі апытаныя сведкі і прагледжаныя запісы камер відэаназірання, паведамляе паліцыя.

Чытайце таксама:

У Празе іншаземца падазраюць у спробе тэракту на замову Расіі

Супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, вызваленыя. Зняволеныя — забітыя

Былы прэм'ер Нідэрландаў і ягоная жонка пайшлі з жыцця ў адзін дзень. Яны пагадзіліся на эўтаназію

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
6