Дзяржаўны сцяг на ўваходзе ў «Глобэ Арэна».

Дзяржаўны сцяг на ўваходзе ў «Глобэ Арэна».

Плакаты са словамі «Вперёд, Беларусь!» раздавалі бясплатна.

Плакаты са словамі «Вперёд, Беларусь!» раздавалі бясплатна.

Як і чырвона-зялёныя сцягі.

Як і чырвона-зялёныя сцягі.

Маленькія шведы гэтым скарысталіся напоўніцу.

Маленькія шведы гэтым скарысталіся напоўніцу.

«Official merchandise» — крамы з афіцыйнай сімволікай. Шалік, напрыклад, каштуе 20 еўра.

«Official merchandise» — крамы з афіцыйнай сімволікай. Шалік, напрыклад, каштуе 20 еўра.

Беларускія фанаты на матчы.

Беларускія фанаты на матчы.

Сярод процьмы чырвона-зялёных колераў быў такі бел-чырвона-белы сцяг. Яго прынесла Ганна Марчанка з Стакгольма.

Сярод процьмы чырвона-зялёных колераў быў такі бел-чырвона-белы сцяг. Яго прынесла Ганна Марчанка з Стакгольма.

А Алена Жук намалявала гэты плакат за дзень за матча.

А Алена Жук намалявала гэты плакат за дзень за матча.

Бел-чырвона-белы і чырвона-зялёныя сцягі побач.

Бел-чырвона-белы і чырвона-зялёныя сцягі побач.

«Беларусь — назаўжды!» — крычалі беларускія заўзятары, падтрымліваючы каманду, і білі ў такі барабан з «Пагоняй».

«Беларусь — назаўжды!» — крычалі беларускія заўзятары, падтрымліваючы каманду, і білі ў такі барабан з «Пагоняй».

Мужчына з Свярдлоўска прыйшоў пабалець са сцягам ваенна-марскога флота СССР — «Служыў пад гэтым сцягам».Дзясяткі заўзятараў з афіцыйнай дзяржаўнай сімволікай шчыра патрымлівалі каманду на матчы Беларусь-Нарвегія.

Прыемна, што

было шмат «крычалак» на мове. Сярод іх — «Нам трэба гол!» ды «Оле-оле-оле-оле, беларусы — пераможцы, беларусы — назаўжды!».

Сярод процьмы чырвона-зялёнай сімволікі такі быў адзін нацыянальны сцяг. Яго прынесла Ганна Марчанка, беларуска з Стакгольма. На шчоках дзяўчыны красаваліся б-ч-б палоскі. Цікава, што іх ёй намалявалі «чырвона-зялёныя» фанаты:

«Я да іх з б-ч-б сцягам падышла і папрасіла намяляваць мне сцягі на твары. Яны ўсміхнуліся і мужчына спытаўся: «А вам які, правільны?»

Яшчэ адзін імправізаваны б-ч-б сцяг — слова «Belarus» чырвонымі літарамі на белай тканіне — быў у Алены Жук, таксама беларускі з Швецыі. «Намалявала за дзень да матча», прызнаецца дзяўчына. Яна здзівілася, што беларусаў з нацыянальнай сімволікай амаль не было. І гэта пры тым, што забарону на яе выкарыстанне знялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?