Мячэць «Сэрца Чачні» імя Ахмата Кадырава ў Чачні.

Мячэць «Сэрца Чачні» імя Ахмата Кадырава ў Чачні.

Каломенскі крэмль у Падмаскоўі.

Каломенскі крэмль у Падмаскоўі.

Скульптурны парк «Легенда» у Пензе.

Скульптурны парк «Легенда» у Пензе.

У другім туры праекта-конкурсу«Расія-10» галоўнымі прэтэндэнтамі на званне нацыянальнага сімвала Расіі апынуліся мячэць «Сэрца Чачні» імя Ахмата Кадырава ў Чачні і Каломенскі крэмль, піша newsru.com.

За два дні да завяршэння галасавання яны лідзіруюць з каласальным адрывам — «Сэрца Чачні» з больш чым 16 мільёнамі галасоў, падмаскоўны помнік архітэктуры — з больш чым 15 мільёнамі.

Астатнія помнікі адстаюць у некалькі разоў. Так, на трэцім месцы з усяго больш чым 1 мільёнам галасоў размясціўся скульптурны парк «Легенда» у Пензе. За яго аддалі галасы трохі больш за мільён чалавек.

Пераможцамі конкурсу стануць 10 славутасцяў, якія будуць адабраныя ў трэцім туры — з 2 па 29 верасня. Яны стануць першымі экспанатамі тэматычнага парку «Расія», які плануецца адкрыць у пачатку 2016 года на тэрыторыі падмаскоўнага раёна Дамадзедава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?