Гісторыя55

Гісторык знайшоў у Швецыі паштоўку, якую падпісаў больш за сто гадоў таму беларус на эсперанта

Гісторык беларускага паходжання Андрэй Катлярчук, які даўно жыве і працуе ў Швецыі, натрапіў на адным з мясцовых інтэрнэт-аўкцыёнаў на цікавы гістарычны артэфакт: паштоўку на мове эсперанта ад аматара гэтай штучнай мовы з Маладзечна Пятра Сарокі да дзяўчыны Эстэр Бекман (Ester Beckmann) са шведскага горада Скара. Паштоўка была пасланая ажно ў 1915 годзе.

Паштоўка, дасланая Пятром Сарокам у Швецыю ў 1915 годзе. У ёй напісана: «Шаноўная панна! Знайшоўшы ваш адрас у часопісе «Esperanto», я вельмі хацеў бы з вамі ліставацца. Настойліва прашу вас адказаць мне паштоўкай з відам вашага горада. Вы будзеце першым карэспандэнтам са Швецыі. Мой адрас такі: Расія, станцыя Маладзечна, тэлеграф, Пятру Сароку. 6/19/VII-15 г. Чакаю вашага ласкавага адказу».

Як вядома, стваральнік мовы эсперанта доктар Людвік Лазар Заменгоф (1859-1917) не чужы Беларусі чалавек, бо нарадзіўся ў Беластоку, які тады не быў для беларусаў ніякім замежжам і нават уваходзіў у склад Гродзенскай губерні. Нейкі час Заменгоф жыў ды працаваў і ў Гродне.

Таму невыпадкова, што і Беларусь была адным з першых цэнтраў эсперанта, і са Швецыяй у мясцовых эсперантыстаў былі непасрэдныя сувязі.

У 1927 годзе ў Менск быў запрошаны вядомы журналіст і кіраўнік суполкі эсперантыстаў Швецыі, камуніст Эйнар Адамсан (Einar Adamson). А ў 1928 годзе ён, як піша Катлярчук, выдаў на эсперанта кнігу Sub la ruĝa standardo: impresoj kaj travivaĵoj en Sovetio. Göteborg: [Svenska esperanto-byrån] з нарысам пра Менск.

Шведскі эсперантыст Эйнар Адамсан

Наша сталіца была тады адным з цэнтраў развіцця эсперанта ў СССР. Колькасць эсперантыстаў даходзіла тут да 300 чалавек, а супрацоўнік Акадэміі навук А. Міхалевіч склаў нават эсперанта-беларускі слоўнік на 15 тысяч слоў. Суполкі эсперантыстаў дзейнічалі пры БДУ і польскім педтэхнікуме (закрытым уладамі ў 1938 годзе).

У БССР аматарамі эсперанта былі Янка Маўр, Зміцер Жылуновіч і Зміцер Снежка, у Заходняй Беларусі гэтай мовай захапляліся Максім Танк і Сяргей Новік-Пяюн. 

Сталін і яго НКВД вынішчылі многіх савецкіх эсперантыстаў за нібыта сувязь з Захадам, нямала першых аматараў гэтай мовы з БССР ляжаць у Курапатах. Але гурткі эсперантыстаў адрадзіліся пасля вайны ў тым ліку і дзякуючы беларусам з былой Польшчы.

Каментары5

  • Bhagawan
    11.05.2024
    Cikava, što amerykanskaje ĈIA paśla vajny niejki čas razhladala Esperanto jak instrument varožaha űplyvu.
  • Гісторык
    11.05.2024
    Андрэй, справай займіся
  • музыкант
    11.05.2024
    Гісторык, "справай займіся": ваша справа -- пісаць каменты і даваць парады. Але нехта ж павінен быць ньюсмейкерам у рубрыцы "наша гісторыя"!

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць