25 сакавіка гурт Neuro Dubel даў вялікі сольны канцэрт, прымеркаваны да Дня Волі. Сьпевакі называюць свой выступ у сталіцы Чэхіі адным з самых удалых у новай гісторыі гурту. «Для гледачоў, у асаблівасьці чэскіх беларусаў, гэта быў глыток сьвежага паветра, і нам было ў радасьць пайграць для іх», – кажа гітарыст Уладзімер Сахончык.

Neuro Dubel на запрашэньне арганізацыі «Скарына» граў у клюбе «Mlejn». Канцэрт пачынаўся а 20-й. Да гэтага часу ў Прагу ўвесь час паступалі зьвесткі пра падзеі ў Менску – у клюбе паставілі ноўтбук, кожны ахвочы мог паглядзець праз Інтэрнэт навіны зь Беларусі, у жывым этэры ў клюбе вяшчала «Эўрапейскае радыё». «Падзеі ў Менску ўскалыхнулі ўсіх: і музыкаў, і гледачоў – і яшчэ болей іх зьядналі», – апавядае У.Сахончык. Гурт атрымліваў калясальную аддачу ад залі. Наўзамен беларускія музыкі сыгралі больш песьняў, чым было заплянавана. Дзьве сотні гледачоў не адпускалі «дзюбэляў» са сцэны, некалькі разоў выклікалі на «біс». Кулінковіч неаднакроць выходзіў у залю і сьпяваў разам з гледачамі.Тамтэйшым беларусам настолькі спадабаўся канцэрт, што яны запрасілі лідэра каманды на некалькі дзён застацца ў Празе, а арганізатары зноў чакаюць гурт у госьці па нейкім часе.

У красавіку Neuro Dubel сыграе вялікі сольны канцэрт у Менску. У найбліжэйшы час плянуюцца канцэрты ў Горадні і Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?