Невядомыя раніцай у сераду жорстка збілі ўкраінскую апазіцыйную журналістку і актывістку «Еўрамайдану» Таццяну Чарнавіл у раёне вёскі Гара паміж Кіевам і Барыспалем.

Чарнавіл ехала ва ўласным аўто, калі яе раптам «падрэзаў невядомы аўтамабіль, з якога выйшла некалькі мужчын. Невядомыя выцягнулі Чарнавіл з-за руля, збілі, а затым кінулі ў прыдарожны кювет.

Віктар Януковіч ужо запатрабаваў прыняць усе меры для расследавання нападу на журналістку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?