Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі не змог сёння прыняць удзел у літургіі ў Свята Духавым кафедральным саборы Мінска з-за хваробы.

Пра гэта паведаміў вернікам мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на службе ў кафедральным саборы сталіцы, перадае БелТА.

«Вы, напэўна, заўважылі, што з намі няма такога паважанага чалавека — мітрапаліта Філарэта. На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Гасподзь дапамог яму ачуняць», — сказаў мітрапаліт Павел.

Як паведамлялася, ганаровы Патрыяршы Экзарх павінен быў сёння служыць разам з пераемнікам і прадставіць яго вернікам.

Учора з'явілася інфармацыя, што ля будынка Экзархата стаяў аўтамабіль рэанімацыі.

У той жа час, па нашай інфармацыі, мітрапаліт Філарэт ляжыць у шпіталі. Магчыма, ён прыязджаў у Экзархат прывітаць свайго пераемніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0