Неба над Мінскам падчас правядзення ЧС-2014 будуць патруляваць баявыя верталёты і знішчальнікі, паведаміў камандуючы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных cіл Беларусі Алег Двігалёў.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у гэты перыяд будуць актыўна выкарыстоўвацца самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 ВПС Расіі.
«З іх дапамогай мы будзем нарошчваць радыёлакацыйнае поле», — растлумачыў Алег Двігалёў.
0
0
0
0
0
0