У нядзелю ў Літве праходзяць прэзідэнцкія выбары, у выбарчыя спісы ўнесена больш за 2,5 мільёна выбаршчыкаў. Галасаванне на выбарчых участках пачалося ў 7 раніцы і працягнецца да 20 гадзін.

Кандыдат абіраецца ў першым туры, калі пры яўцы больш чым 50% ён набірае больш за палову галасоў. Калі яўка не дасягае 50%, абраным у першым туры можа лічыцца кандыдат, за якога прагаласавала большасць, але не менш як дзве траціны выбаршчыкаў.

Калі ў першым туры ні адзін з кандыдатаў не набірае неабходнай большасці галасоў, праз два тыдні адбудзецца другі тур выбараў, ён пройдзе адначасова з выбарамі ў Еўрапарламент — 25 мая.

На выбарах балатуюцца сем кандыдатаў: сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс, дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, прадстаўнік Партыі працы парламентарый Артурас Паўлаўскас, парламентарый Нагліс Пуцейкіс, прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных мэр Ігналіны Броніс Ропэ, лідэр Выбарчай акцыі палякаў Літвы еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі, мэр Вільні Артурас Зуокас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?