Парашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Украіны, яму ўручаныя сімвалы ўлады.

Прамова Парашэнкі была па-ўкраінску, але для жыхароў Данбаса ён прамовіў па-руску.

«Крым быў і будзе ўкраінскім», — сказаў Парашэнка.

Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, паведамляе з раніцы яго прэс-служба.

Паведамленне з'явілася толькі раніцай у суботу.

Але ўкраінскія СМІ паведамляюць, што Лукашэнка прыляцеў яшчэ ў пятніцу, у яго была самая шыкоўная сустрэча, яго картэж сустракалі 11 аўтамабіляў. Праўда, прыляцеў ён без малодшага сына.

Цырымонія інаўгурацыі пачнецца а 10-й. Спачатку ідзе цырымонія ў Вярхоўнай Радзе (Лукашэнка знаходзіцца там), а потым Парашэнка прыйдзе на Сафійскую плошчу ў Кіеве (11:10), дзе будзе вітанне вайскоўцаў.

А 12-й — вітанне Парашэнкі кіраўнікамі дзяржаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0