Экіпажы супрацьлодкавых верталётаў марской авіяцыі Балтыйскага флоту, якія ўдзельнічаюць у вучэннях пад Калінінградам, знішчылі падводную лодку ўмоўнага праціўніка, паведамілі ў прэс-службе Заходняй ваеннай акругі ў суботу.

Паводле легенды вучэнняў, у раёне марскіх шляхоў знаходзілася падводная лодка ўмоўнага праціўніка, экіпажу якой трэба было парушыць марскія камунікацыі Балтыйскага флоту.

«У названы квадрат мора былі накіраваны верталёты марской авіяцыі… Пасля выяўлення і вызначэння каардынатаў падводнай лодкі лётчыкі знішчылі спецыяльны імітаваны падводны аб'ект пры дапамозе авіяцыйных бомбаў», — цытуе паведамленне ria.ru.

Сумесныя вучэнні Балтыйскага флоту, ПДВ і ВПС Расіі пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі праходзяць у Калінінградскай вобласці. Падраздзяленні паветрана-касмічнай абароны выконваюць задачы прыкрыцця паветранай прасторы раёнаў вучэнняў.

Мерапрыемствы праходзяць адначасова з міжнароднымі вучэннямі НАТА Saber Strike-2014 і Baltops-2014, якія пачаліся ў Еўропе.

Колькасць прыцягнутых да вучэнняў у Калінінградскай вобласці сіл і сродкаў Мінабароны Расіі супастаўная з колькасцю асабістага складу, ўзбраення і ваеннай тэхнікі, задзейнічаных ў прыгранічных вучэннях, якія праводзяцца краінамі НАТО.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?