Алімпійскі кваліфікацыйны турнір сярод жаночых баскетбольных зборных пройдзе з 9 па 15 чэрвеня 2008 году ў Мадрыдзе на Telefonica Arena. 12 камандаў разыграюць 5 пуцёвак у Пэкін‑2008.

У гэтым турніры возьме ўдзел і зборная Беларусі, якая атрымала пропуск у кваліфікацыю на чэмпіянаце Эўропы, дзе беларускі заваявалі бронзу.

Нашымі суперніцамі стануць каманды Анголы, Аргентыны, Бразыліі, Тайваню, Кубы, Чэхіі, Фіджы, Японіі, Латвіі, Сэнэгалу і Гішпаніі.

Аналягічны мужчынскі турнір пройдзе ў Атэнах з 14 па 20 ліпеня.

naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0