Гледачам менскага Дому кіно ў рамках праграмы «Кроткае замыканьне» №2 будуць паказаныя кароткамэтражныя работы вытворчасьці вышэйшых кінашкол Бэрліна, Гамбургу, Кёльна, Мюнхена.
Арганізатары ўключылі ў праграму экспэрымэнтальныя, анімацыйныя, музычныя фільмы. У гутарцы з журналістамі кіраўнік InterFilmWostok у Беларусі Валер Канішчаў расказаў, што хоча, каб «менскі глядач даведаўся, адкуль бяруцца Тыквэры й Фасбіндэры, таму што менавіта з такіх кіншколаў пачынаюць сваю кар’еру вядомыя потым на ўвесь сьвет нямецкія рэжысэры».
13 лістапада перад Старым Новым Годам праграму «Кароткага замыканьня» завершыць InterFilmWostok‑party, прысьвечанае чатырохгодзьдзю праекта ў Беларусі. Зорнымі ўдзельнікамі кінавечарыны будуць госьці з Санкт‑Пецярбургу — музыкі гурта «Дай пісталет!» з сваім лідэрам MiKi MC.





