Выявы Мінска ўвесь час прысутнічаюць на інтэрнэт-аўкцыёнах.

Зусім мала яго на здымках і паштоўках царскіх часоў. Прыкладна аднолькава з’яўляецца і нямецкіх выяў часоў Першай сусветнай. Рэдкія здымкі невялікага прамежку прысутнасці ў Мінску польскага войска. Больш-менш часта сустракаюцца здымкі і паштоўкі савецкага міжваеннага перыяду. І найбольш часта можна пабачыць і прыдбаць здымкі нямецкіх жаўнераў часу Другой сусветнай вайны.

Вобраз немца з фотаапаратам, які часта паказвалі ў савецкіх фільмах, у цэлым адпавядае рэчаіснасці. Здымкаў сапраўды шмат. За год іх праходзіць недзе каля тысячы асобнікаў.

Цяпер за фота просяць ад 2 еўра. Але бывае, што прадаецца за такі кошт і па 5-10 здымкаў.

Невядома, ці шмат з выстаўлянага на продаж трапляе ў Беларусь, у прыватныя ці музейныя калекцыі. Але думаю, што ўсе гэтыя здымкі (нават віртуальныя) трэба было б недзе збіраць. На падставе іх ужо цяпер можна пісаць даследчыя працы і вывучаць гісторыю.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?