Фота: kv.by

Фота: kv.by

Фота дакументу, што прадставіла рэдакцыя kv.by, не утрымлівае дат і подпісаў, а таксама нумар Дэкрэта. Рэдакцыя кажа аб подпісе на дакуменце міністра фінансаў Амарына.

Згодна з праектам Дэкрэта, адпрыбытковы падатак для супрацоўнікаў ПВТ павялічыцца з 9% да 10% (супраць 12% па краіне), а плацяжы кампаній-рэзідэнтаў ПВТ у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва павялічацца ў тры разы.

Менавіта падатковыя льготы прывялі да 30-кратнага росту ПВТ за апошнія 10 год, сцвярджае рэдакцыя. Разам з ростам ПВТ выраслі валютныя паступленні, у тым ліку ад дзейнасці беларускіх ІТ-гігантаў EPAM, Wargaming і Viber.

Па падліках kv.by, па выніках змен, апісаных у праекце, бюджэт атрымае дадатковыя 35,6 млрд рублёў за кошт адпрыбытковага падатку і на 1208 млрд за кошт адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны. Таксама дзяржава страціць 217,4 млрд рублёў з падатку на прыбытак.

Фота: park.by

Фота: park.by

Як кажуць апытаныя газетай кіраўнікі прадпрыемстваў ПВТ, зараты на вядзенне бізнесу вырастуць на 15%, што значыць значныя ўбыткі для многіх кампаній, маржа якіх зараз знаходзіцца на ўзроўні каля 10%.

Такі дакумент нашкодзіць дзяржаве, адзначае дырэктар «Белхард» Ігар Маманенка: кампаніі пачнуць закрываць убытковыя праекты, змяншаць зарплаты ці зноў стануць сыходзіць у цень.

«Дзяржава, вядома, можа выяўляць і караць шэрых гульцоў, але гэта рэальна складана і дорага бо праграмны прадукт фізічна няісны, — кажа Маманенка. — Але самым небяспечным наступствам гэтых паправак можа стаць павелічэнне колькасці праграмістаў, якія хочуць эміграваць на Захад праз зніжэнне зарплаты і магчымасцей кар'ернага росту».

***

Дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала распавёў TUT.BY, што «выклікае здзіўленне сама стратэгія Мінфіна, накіраваная на пераразмеркаванне некім заробленых сродкаў, а не на пошук новых шляхоў і крыніц прыбытку для краіны».

Кіраўнік ПВТ нагадаў, што нязменнасць спецыяльнага прававога рэжыму Парку высокіх тэхналогій гарантаваная Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэтам да 2020 года.

«Дзякуючы дэкрэтам замоўцы, у першую чаргу замежныя, паверылі ў тое, што арыентацыя краіны на развіццё высокатэхналагічных вытворчасцей носіць стратэгічны і доўгачасовы характар», - сказаў Цапкала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?