Польскія памежнікі ня будуць прымяняць санкцыяў да вадзіцеляў, якія прымушаны стаяць на ўсходняй польскай мяжы ды ў якіх па гэтай прычыне пратэрмінаваліся візы. Пра гэта Беларускай службе Польскага радыё заявіў прэс‑сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта:

«Мы разумеем, што грамадзяне, якія не па сваёй віне аказаліся ў складаных і неспадзяваных абставінах, ня могуць адказваць за тое, што адбываецца на мяжы. Таму нашыя супрацоўнікі ня будуць прымяняць санкцыяў да вадзіцеляў, якія трапілі ў непрадказальную сытуацыю».

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0