Персеіды над Каліфорніяй. Фота: Kenneth Brandon, 2013

Персеіды над Каліфорніяй. Фота: Kenneth Brandon, 2013

Метэорны паток Персеіды будзе добра бачны ў ноч з 12 на 13 жніўня. Няўзброеным вокам на начным небе можна заўважыць знічкі з боку сузор’я Персея — часцінкі каметы Свіфта-Татла.

Шанцы пабачыць Персеіды ёсць з другой паловы ліпеня да амаль канца жніўня, але пік прыпадае на 12—13 жніўня. NASA прагназуе ў гэтую ноч да 100 метэораў на гадзіну. 

Старт самага актыўнага «шоў» чакаецца ў 20:40 па мінскім часе. Праўда, якраз у гэты момант сонца толькі будзе заходзіць — варта трошкі пачакаць, каб пабачыць «зорны дождж». А там можна і нарабіць чароўныя здымкі — раптам пашанцуе на такія фота, якія робіць фатограф Віктар Малышчыц.

Назіраць за зорным небам лепей далей ад вялікіх гарадоў. На шчасце, Беларусь — белая пляма на мапе светлавога забруджання, таму ад гарадскога святла ў нас ёсць куды ўцячы

Ды не прымайце ўсё, што падае з неба, за Персеіды: дацкага фатографа Альберта Дроса «патроліла» Міжнародная касмічная станцыя. Яна ўлезла ў кадр, калі Дрос хацеў зрабіць фота на фоне «зорападу». Ці падступная МКС нічога не сапсавала?

МКС маскіруецца пад Персеіды. Фота: Albert Dros, 2015

МКС маскіруецца пад Персеіды. Фота: Albert Dros, 2015

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?