4 сакавіка на пяціпавярховым доме на вуліцы Касманаўтаў у Віцебску залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Як паведаміў «ННВ» Барыс Хамайда, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацавана цыдулка:

«Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару «Практычнай граматыкі беларускай мовы» Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон».

Паводле: Сяржук Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0