Усяго патроху66

Беларускі кантрабандыст гадзіну хаваўся ў сажалцы ад літоўскіх памежнікаў ФОТА

Каля літоўска-беларускай мяжы, у Салечніцкім раёне памежнікі папераджальнымі стрэламі спынялі беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі, які спрабаваў схавацца.

Ён быў знойдзены ў сажалцы, дзе прасядзеў амаль гадзіну, і моцна замерз, піша 015.by.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы паведамляе, што ў ноч з пятніцы на суботу памежнікі Дзявянішкскай заставы заўважылі двух чалавек, якія нешта неслі. Ад гэтага месца да літоўска-беларускай мяжы - каля кіламетра. Пры спробе затрымаць асоб яны кінулі свой багаж і кінуліся бегчы, піша Delfi.lt

У пакінутых чатырох скрутках выяўлена 3000 пачкаў цыгарэт Fest, Fest 7 і Minsk Capital.

Пераследуючы парушальнікаў, памежнік зрабіў шэсць папераджальных стрэлаў у паветра з службовага пісталета, але гэта не спыніла уцекачоў. Аднаму з іх удалося перабегчы мяжу і трапіць на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта літоўцы адразу паведамілі беларускім калегам. Іншы парушальнік ненадоўга знік з поля зроку памежнікаў. Да пошукаў далучыліся нават кінолагі з сабакамі.

Памежнікі знайшлі ўцекача ў сажалцы каля вёскі Урэляй. Аказалася, што ён каля гадзіны прасядзеў у халоднай вадзе. Моцна змерзламу мужчыну памежнікі выклікалі хуткую дапамогу. Дастаўлены ў Салечніцкую бальніцу кантрабандыст прадставіўся 44-гадовым грамадзянінам Беларусі. Пасля агляду медыкаў ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У панядзелак Участковы суд Віленскага раёна дазволіў затрымаць яго на месяц.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць