Аўтары беларускага падручніка «Грамадазнаўства» за 9 клас не сумняюцца ў геніяльнасці кіраўніка Беларусі.

У раздзеле «Роля асобы ў гісторыі» Аляксандра Лукашэнку называюць прыкладам выбітнага палітыка і ставяць у адзін шэраг з Платонам,Арыстоцелем, Леанарда да Вінчы, Ньютанам, Шэкспірам ды іншымі.

«Выбітны палітык кажа людзям тое, да чаго яны ўжо ўнутрана падрыхтаваныя і яднае іх дзеля рашэння задачы, важнасць якой яны здольныя зразумець і прыняць. Прыкладам можа служыць першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка», – сцвярджаецца ў падручніку.

Далей робіцца выснова, што: «Геніяльнасць гістарычнай асобы заключаецца ва ўменні выявіць наяўныя магчымасці, улавіць змены, якія саспелі ў грамадстве і ўзначаліць рух, які забяспечвае пераўтварэнне гэтых магчымасцяў у рэчаіснасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?