2 снежня ў пасольстве Украіны ў Мінску нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч перадала свае кнігі і ліст падтрымкі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую цяпер судзяць у Расіі.

Алексіевіч назвала Надзею ўкраінскай Жаннай Д'Арк і выказала спадзеў на яе хуткае вызваленне. Сп-ня Святлана зазначыла, што прачытала кнігу Саўчанка, якую тая напісала ў вязніцы.

Народнага дэпутата Украіны, былога вайскоўца Узброеных сіл Надзею Саўчанка ў Расіі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расійскага тэлебачання, якія ўлетку 2014 г. знаходзіліся пад Луганскам. Саўчанка абвінавачванні адкідае.

У кожным разе, Расія не мела права вывозіць палонную Саўчанка з тэрыторыі Украіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?