Заяву аб тым, што Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны і канфлікты, зрабіў сёння міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў падчас цырымоніі прыняцця вайсковай прысягі асабістым складам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

Андрэй Раўкоў адзначыў, што сёння самае галоўнае для сусветнай супольнасці пытанне — як захаваць мір на планеце, і галоўнае права чалавека — права на жыццё. 

Па словах кіраўніка абароннага ведамства, у гэтых умовах пазіцыя беларускіх уладаў выразная і бескампрамісная: Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны і канфлікты і заўсёды будзе абаронена ад любых замахаў. Каб падтрымаць мір і бяспеку, праводзіцца шматвектарная, міралюбная замежная палітыка, працягваецца развіццё Узброеных Сіл, якія застаюцца найважнейшым фактарам стрымлівання ад спроб размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы, падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?