Зборная Германіі выйграла чэмпіянат Еўропы па гандболе, што прайшоў у Польшчы.
У фінальным матчы 31 студзеня немцы выйгралі ў Іспаніі з лікам 24:17.
Бронзу заваявала Харватыя, што ў матчы за 3-е месца выйграла ў Нарвегіі з лікам 31:24.
Зборная Беларусі, нагадаем, заняла ў выніку 10-е месца, фінішаваўшы ў сваёй групе на 5-м месцы. Беларусы прайгралі, дарэчы, і харватам, і нарвежцам.
0
0
0
0
0
0