КНДР аднавіла працу плутоніевага рэактара ў Ёнбене і можа стварыць запасы плутонію на працягу некалькіх тыдняў, заявіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер.

«Мы лічым, што Паўночная Карэя дастаткова доўга выкарыстоўвае рэактар, каб пачаць здабываць плутоній на працягу некалькіх тыдняў ці месяцаў», — сказаў Клэпер, выступаючы ў кангрэсе.

Раней паўднёвакарэйскія і амерыканскія ваенныя паведамілі, што ў ноч на 7 лютага Паўночная Карэя ажыццявіла запуск балістычнай ракеты далёкага дзеяння з выпрабавальнага палігона на паўночным захадзе краіны.

Па словах Клэпера, у хуткім часе ваенныя КНДР могуць атрымаць міжкантынентальную балістычную ракету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру