У Тбілісі на акцыі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка 7 сакавіка людзі сталі ў 7-кіламетровы жывы ланцуг. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў народны дэпутат Украіны Мустафа Наем, размясціўшы таксама спасылку на відэа.

«Уладзіміру Уладзіміравічу такі ўдалося ўвасобіць у жыццё стары савецкі лозунг пра дружбу народаў. Праўда, украінскага і грузінскага. Жывы ланцуг даўжынёй сем кіламетраў — ад былога пасольства Расійскай Федэрацыі ў Тбілісі да Дома ўраду Грузіі ў падтрымку міжнароднай акцыі ‪#‎FreeSavchenko і — заадно — супраць падпісання кабальнага пагаднення ўрада Грузіі з Газпрамам ‪#‎NoGazprom. Выйшла вельмі прыгожа і душэўна!» — адзначыў Наем.

Запіс з відэа набраў некалькі тысяч лайкаў.

У каментарах да відэа людзі выказваюць грузінам словы падзякі за падтрымку Надзеі Саўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0