У Расіі канфіскавалі з прылаўкаў магазінаў польскую дзіцячую гульню «Чарга», таму што жыхары краіны ўспрымаюць яе як антырасейскую, паведамляе Інстытут нацыянальнай памяці (IPN) Польшчы на сваёй старонцы ў Facebook.

У IPN адзначылі, што руская версія «Чаргі» трапіла на рынак РФ у лістападзе мінулага года. Але ўжо ў лютым 2016 года расійскі дыстрыб'ютар гэтай гульні UNITOYS папярэдзіў фірму Trefl, якая выкупіла ў IPN ліцэнзію на гульню, што ў Расіі «Чарга» ўспрымаецца як антырасейская.

У інстытуце ўдакладнілі, што Расспажыўнагляд стаў паведамляць аб атрыманні сігналаў ад насельніцтва, абуранага крытычным апісаннем камуністычнай сыстэмы, а таксама інфармацыяй, што Савецкі Саюз парушыў уклад іншай краіны, грамадзяне якой вымушаныя былі жыць у насаджанай ім камуністычнай сістэме.

У Расспажыўнаглядзе запатрабавалі змяніць гістарычны фон гульні або выключыць яе з продажу. У адваротным выпадку ведамства прыгразіла фірме Trefl забараніць на рынку Расіі ўсе тавары, якія фірма вырабіла або з'яўляецца іх дыстрыб'ютарам.

«IPN не пагадзіўся на ўнясенне такiх змяненняў, а таму «Чаргі» ўжо няма ў расійскіх крамах», — гаворыцца ў паведамленні.

Дырэктар бюро адукацыі IPN Анджэй Завістоўскі паведаміў, што крытыка гульні расейскім бокам абсурдная і заснаваная на канцэпцыі гістарычнай палітыкі РФ.

«Некаторыя расейцы, якія прымаюць расейскую гісторыю СССР у якасці сваёй уласнай, лічаць, што крытыка ў адрас Савецкага Саюза як таталітарнай дзяржавы здольная ачарніць сучасную Расію», — адзначыў Завістоўскі.

У IPN падкрэслілі, што гульня «Чарга» адлюстроўвае рэаліі 80-х гадоў мінулага стагоддзя, абцяжараныя змрочным паўсядзённым жыццём пры камунізме, калі ў насельніцтва ўзнікалі пастаянныя цяжкасці з купляй чаго-небудзь у крамах. І хоць гэтая тэма блізкая шматлікім расейцам сярэдняга і старэйшага пакалення, яны адмаўляюцца гуляць у гэтую гульню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?