Фота падазраваных з аэрапорта «Завентэм» было адным з нямногіх доказаў, якія засталіся пасля выбуху. Абрыні прызнаўся, што менавіта ён быў чалавекам у светлай куртцы і капелюшы, які ішоў побач з двума смяротнікамі, якія ажыццявілі выбухі.

У пятніцу ў ходзе рэйдаў у Бруселі паліцыя затрымала адразу некалькіх падазраваных у датычнасьці да тэрактаў, сярод якіх быў і Абрыні. У суботу пракуратура Бельгіі прад'явіла яму абвінавачванні ў датычнасці да тэрактаў у аэрапорце і метро Бруселя.

Разам з Абрыні абвінавачванні ў тэрарызме былі прад'яўленыя тром яго меркаваным саўдзельнікам, чые поўныя імёны не называюцца. Мужчына, вядомы як «Асама К.», па інфармацыі ў мясцовых СМІ, прысутнічаў на брусэльскай станцыі метро «Мальбек» незадоўга да таго, як там адбыўся выбух.

Абрыні незадоўга да тэрактаў у Парыжы бачылі разам з іх меркаваным арганізатарам Салахам Абдэсламам на бензазапраўках. Фота Policia de Belgica

Абрыні незадоўга да тэрактаў у Парыжы бачылі разам з іх меркаваным арганізатарам Салахам Абдэсламам на бензазапраўках. Фота Policia de Belgica

Мяркуецца, што 31-гадовы Абрыні, бельгіец мараканскага паходжання, таксама быў зняты на камеры вонкавага відэаназірання на адной з бензазаправак разам з Салахам Абдэсламам, іншым падазраваным у серыі нападаў у Парыжы. Яны былі знятыя за два дні да тэракту ў Парыжы. Абдэслам быў затрыманы ў Брусэлі ў сакавіку гэтага года.

Выбухі ў Брусэлі адбыліся 22 сакавіка. Першыя два выбуховыя прыстасаванні спрацавалі ў аэрапорце «Завентэм», а трэцяе — на станцыі метро «Мальбек». Яшчэ адна бомба ў аэрапорце не ўзарвалася, яе абясшкодзілі сапёры. У выніку выбухаў загінулі больш за 30 чалавек, каля 250 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Названы імёны выканаўцаў тэракту ў аэрапорце Брусэля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?