Косава было прынятае ва УЕФА па выніках сённяшняга пасяджэння кангрэса саюза ў Будапешце.

Такім чынам, Косава стала 55-м членам УЕФА, атрымаўшы патрэбныя 28 галасоў астатніх членаў. 24 члены прагаласавалі супраць, 2 галасы былі прызнаныя несапраўднымі.

«Гэта гістарычны дзень — мы далучаемся да еўрапейскай футбольнай сям'і. Футбол дапаможа нашым народам прымірыцца», — сказаў прэзідэнт Федэрацыі футбола Косава Фадзіль Вакры.

Цяпер федэрацыя Косава можа ўступіць у Міжнародную федэрацыю футбола (ФІФА) і ўзяць удзел у адборачным турніры чэмпіянату свету 2018 года, які пройдзе ў Расіі.

Гэтае пытанне будзе разгледжанае на кангрэсе ФІФА, які пройдзе ў Мехіка 12-13 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?