Сёньня падчас сьвяточнага параду у сталіцы — ад 10:30 да 13:30 ў цэнтры будуць інакш хадзіць аўтобусы:
- № 100, 515, 300С: на ўчастку ад вуліцы Сьвярдлова да вул. Казлова пойдуць па вуліцах Сьвярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Зьмітрака Бядулі, Казлова;
- № 18 ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава будзе рабіць крук па Машэрава (былой Варвашэні), Казлова, Бядулі, Першамайскай, Захарава;
- № 57 ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава паедзе па Куйбышава, Маэрава, Казлова, Бядулі й Першамайскай.
У гэты самы час рух усіх відаў транспарту будзе закрыты:
- па праспэкце Незалежнасьці (б. Скарыны) ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Казлова),
- па вуліцы Кісялёва (ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі),
- Камуністычнай (ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду),
- Фрунзэ (ад вуліцы Першамайскай да парка Горкага),
- Леніна (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Маркса).
Урачыстае шэсьце, прысьвечанае Дню Перамогі пачнецца а 12‑й гадзіне ад Кастрычніцкай плошчы й пройдзе па праспэкце Незалежнасьці. Удзел у ім возьмуць каля шасьці тысяч чалавек. Вэтэраны вайны праедуць на дванаццаці яскрава ўпрыгожаных аўтамабілях «УАЗ».
0
0
0
0
0
0