Улада

У аб’езд параду

Сёньня падчас сьвяточнага параду у сталіцы — ад 10:30 да 13:30 ў цэнтры будуць інакш хадзіць аўтобусы.

Сёньня падчас сьвяточнага параду у сталіцы — ад 10:30 да 13:30 ў цэнтры будуць інакш хадзіць аўтобусы:

  • № 100, 515, 300С: на ўчастку ад вуліцы Сьвярдлова да вул. Казлова пойдуць па вуліцах Сьвярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Зьмітрака Бядулі, Казлова;
  • № 18 ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава будзе рабіць крук па Машэрава (былой Варвашэні), Казлова, Бядулі, Першамайскай, Захарава;
  • № 57 ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава паедзе па Куйбышава, Маэрава, Казлова, Бядулі й Першамайскай.

У гэты самы час рух усіх відаў транспарту будзе закрыты:

  • па праспэкце Незалежнасьці (б. Скарыны) ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Казлова),
  • па вуліцы Кісялёва (ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі),
  • Камуністычнай (ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду),
  • Фрунзэ (ад вуліцы Першамайскай да парка Горкага),
  • Леніна (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Маркса).
У сувязі з правядзеньнем сьвяточнага салюту ля абэліску «Менск — горад‑герой» з 21:30 да 22:20 часткова будзе закрыты рух транспарту па праспэкце Машэрава — ад вуліцы Даўмана да Ціміразева (на ўчастку былых вуліц Ерусалімскай і Дразда).

Паглядзець усе зьмены на мапе

Урачыстае шэсьце, прысьвечанае Дню Перамогі пачнецца а 12‑й гадзіне ад Кастрычніцкай плошчы й пройдзе па праспэкце Незалежнасьці. Удзел у ім возьмуць каля шасьці тысяч чалавек. Вэтэраны вайны праедуць на дванаццаці яскрава ўпрыгожаных аўтамабілях «УАЗ».

Паводле агенцтва «Мінск‑навіны» і «Мінсктранса»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць