Аператар velcom прадставіў магчымасць бясплатных размоў у сельскай мясцовасці: гаворка ідзе пра новых абанентаў тарыфнага плана «Сувязь без абавязацельстваў».

Як паведамляе прэс-служба аператара, безлімітныя званкі для новых абанентаў названага тарыфнага плану дзейнічаюць да канца бягучага года. Каб імі скарыстацца, трэба падключыцца на «Сувязь без абавязацельстваў» да 31 жніўня. У гэтым выпадку абаненты таксама атрымліваюць па 1 ГБ інтэрнэт-трафіку на 30 дзён. Пры гэтым яны вызваленыя ад абаненцкай платы, дзейнічае толькі разавы плацёж за актывацыю — 34 500 рублёў.

Паводле інфармацыі аператара, безлімітныя званкі па нулявых тарыфах і без абаненцкай платы даступныя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Адзіная ўмова — падчас выкліку трэба знаходзіцца на тэрыторыі малых населеных пунктаў або сельскай мясцовасці (у тарыфнай зоне «Вобласць»). Бясплатныя размовы не распаўсюджваюцца на сталіцу, абласныя і раённыя цэнтры.

Дзейныя абаненты тарыфнага плана «Сувязь без абавязацельстваў» змогуць здзяйсняць бясплатныя галасавыя выклікі ўнутры сеткі з сельскай мясцовасці з 16 мая па 15 ліпеня 2016 года.

Нагадаем, тарыфны план «Сувязь без абавязацельстваў», паводле задумы velcom, павінен дазволіць зэканоміць на спажыванні мабільнага інтэрнэту і галасавых выклікаў. Кошт званкоў залежыць ад тарыфнай зоны, у якой знаходзіцца абанент. Усяго іх тры — «Абласны цэнтр» (званкі з абласных цэнтраў), «Рэгіён» (званкі з раённых цэнтраў) і «Вобласць» (званкі з іншых населеных пунктаў). Найбольшую цікавасць тарыф уяўляе для жыхароў сельскай мясцовасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0