Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету Другую з нацыянальным святам — Днём нараджэння каралевы.
«Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўсебаковых сувязяў з Вялікабрытаніяй на карысць народаў дзвюх краін», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Лізавета Другая адзначыла сваё 90-годдзе 21 красавіка, але афіцыйна святкуе дзень нараджэння сёння. Афіцыйнае святкаванне дня нараджэння манарха — галоўнае дзяржаўнае свята ў Вялікабрытаніі, якое адзначаецца ў чэрвені незалежна ад фактычнай даты нараджэння кіраўніка дзяржавы.
0
0
0
0
0
0