УУС Гродзенскага аблвыканкама аб'явіла ў вышук 30-гадовую жанчыну. Будучая мама 24 ліпеня світаннем пакінула Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр. Яна сабрала ўсе свае рэчы і, нікому нічога не тлумачачы, ціхенька пайшла.
Дактары спалохаліся — пацыентка вось-вось павінна была нарадзіць.
— Міліцыя знайшла зніклую ў доме ў дачным кааператыве, дзе яна прапісана. Высветлілася, што жанчына па асабістых прычынах з'язджала ў Мінск, хоць на такім тэрміне цяжарнасці пакідаць сцены медустановы было вельмі не рэкамендавана. У Гродна яна вярнулася на спадарожных машынах, — распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Цяпер жанчына знаходзіцца ў радзільні пад наглядам лекараў.
0
0
0
0
0
0