Прэм'ера новага трэйлера фільма «Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі» адбудзецца ў час галоўнай спартыўнай падзеі года — яе можна будзе ўбачыць у ходзе трансляцыі з Рыа-дэ-Жанейра. Паведамляецца, што ролік будзе прэзентаваны ў чацвер, 11 жніўня, у эфіры тэлеканала NBC.

У дадзены момант прыхільнікі стужкі спрабуюць адгадаць, ці з'явіцца ў новым трэйлеры Дарт Вейдэр.

Пакуль невядома, калі ролік стане даступны для шырокай аўдыторыі, аднак прыхільнікі «Зорных войнаў» разлічваюць, што змогуць убачыць трэйлер новага фільма адразу ж пасля яго прэм'еры.

Нагадаем, выхад фільма ў пракат чакаецца ў снежні бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?