Прэм'ера новага трэйлера фільма «Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі» адбудзецца ў час галоўнай спартыўнай падзеі года — яе можна будзе ўбачыць у ходзе трансляцыі з Рыа-дэ-Жанейра. Паведамляецца, што ролік будзе прэзентаваны ў чацвер, 11 жніўня, у эфіры тэлеканала NBC.
У дадзены момант прыхільнікі стужкі спрабуюць адгадаць, ці з'явіцца ў новым трэйлеры Дарт Вейдэр.
Пакуль невядома, калі ролік стане даступны для шырокай аўдыторыі, аднак прыхільнікі «Зорных войнаў» разлічваюць, што змогуць убачыць трэйлер новага фільма адразу ж пасля яго прэм'еры.
Нагадаем, выхад фільма ў пракат чакаецца ў снежні бягучага года.
-
«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна
-
«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру
-
«Мінатаўр» Андрэя Звягінцава — антываенная драма, якую стоячы віталі ў Канах
Каментары