На будоўлі ў Мазыры пры мантажы вежавага крана адбыўся загін адной яго секцыі, праз што агрэгат перакуліўся на зямлю. Пра гэта паведамілі ў Мазырскай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Фота з сацсетак

Надзвычайнае здарэнне адбылося на будпляцоўцы па вуліцы Малініна. «Пасля абеду мантажнікі пачалі мантаваць кран, аднак нешта пайшло не так. Стралу падняло вертыкальна, канструкцыя не вытрымала, кран перакуліўся. Праз інцыдэнт выйшлі з ладу тры дэталі крана, цяпер вядзецца іх замена. Ніхто не пацярпеў», — распавялі ў інспекцыі.

Прычыны падзення будаўнічага крана, а таксама вінаватых у інцыдэнце вызначыць спецыяльна створаная камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?