Расія заклапочаная пагаршэннем адносін з ЗША, аднак весці дыялог з дзеючай адміністрацыяй немагчыма, заявіў у ходзе форуму «Расія кліча» расійскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін.

AFP

«Бо дыялогу практычна няма. Ён як выглядае? Адміністрацыя фармулюе, што ёй трэба, а потым настойвае на тым, каб гэта было выканана. Але гэта не дыялог, гэта дыктат нейкі. І так амаль па кожным пытанні», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, дыялог — гэта пошук кампрамісаў. «Трэба паводзіць сябе па-партнёрску і ўлічваць інтарэсы адно аднаго. Мы да гэтага гатовыя», — заявіў ён.

Закранаючы тэму амерыканскіх выбараў, Пуцін заявіў, што Масква будзе працаваць з любым лідарам, якога абярэ амерыканскі народ, калі новы прэзідэнт таго захоча.

«Амерыканскі народ зробіць выбар, які палічыць патрэбным. Пры любым раскладзе мы будзем працаваць з любым лідарам Злучаных Штатаў, хто б ні быў прэзідэнтам, калі кіраўнік Злучаных Штатаў хоча працаваць з намі», — сказаў Пуцін.

Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама разгледзіць шэраг мер у адказ на ўзлом сайтаў ўрадавых арганізацый ЗША, у якім міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША нядаўна афіцыйна абвінаваціла Расію.

«У распараджэнні прэзідэнта маецца некалькі варыянтаў мер у адказ, і ён разгледзіць тыя з іх, якія палічыць прапарцыйнымі, — заявіў Эрнэст журналістам. — Цалкам магчыма, што прэзідэнт абярэ адзін з тых варыянтаў адказу, пра якія мы не аб'яўляем загадзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?