Паводле штогадовага апытаньня найбуйнейшай спартовай газэты краіны «Прессбол» найлепшым хакеіст сэзону 2007/2008 названы форвард «Манрэаль Канадыянс» Андрэй Касьціцын. У апытаньні ўзялі ўдзел хакейныя спэцыялісты краіны, а таксама спартовыя журналісты.

Касьціцын старэйшы набраў ажно 524 пункты, апярэдзіўшы другога ляўрэата абаронцу «Каларада Эвэланш» Руслана Салея ажно на 305 балаў. Трэцяе месца ў апытаньні заняў малодшы брат і аднаклюбнік Андрэя Касьціцына Сяргей.

Андрэй Касьціцын прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі ўпершыню. Паводле «Прессболу», нападнік зборнай праводзіць свой адпачынак разам з жонкай і дачкой у родным Наваполацку. Па ўсім бачна, што клюбную прапіску Андрэй мяняць не зьбіраецца, але яго чакае перазаключэньне кантракту з «Манрэалем» на больш выгадныя ўмовы. Таксама Касьціцын-старэйшы выказаў задаволенасьць вяртаньне на трэнэрскі мосьцік зборнай канадца Глена Хэнлана.

Нагадаем, што летась найлепшым хакеістам Беларусі быў названы форвард падмаскоўнага МВД Алег Антоненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?